Heartbreaking Performance Art Group
10/06/2024
[ENG in comments]
Навіна. Так хвалюемся, калі набіраем гэтыя словы!
У нас адчыняецца прастора!
Ведаем, магчыма гэтыя словы выклікаюць шмат розных пачуцьцёў і пытанняў, абавязкова задавайце і мы на ўсе адкажам!
Але адразу невялічкі дайджэст ад сябе:
мы не зарэгістраваліся, як фонд, але як спулка
мы не атрымоўвалі пакуль вялізных грантаў, толькі падтрымку ад прыватных спонсараў і таксама ўклалі ўласныя сродкі.
Гэта будзе месца пра рознае: пра беларусаў і іншых эмігрантаў, пра нейрадыверсіўных людзей, пра экалогію і…
Пра ежу! Нашая прастора таксама будзе працаваць як веганская кавярня!!
Нас у гэтым таксама падтрымлівае , таму будзе вельмі шмат цікавага і крэатыўнага.
У новай прасторы мы плануем шмат новага, светлага і цёплага, ад кафейна-веганскіх воркшопаў да канцэртаў і камерных спектакляў.
На працягу ўсяго чэрвеня будзем распавядаць вам пра месца, што там плануем рабіць, калі ўжо можна да нас прыйсьці і шмат чаго яшчэ цікавага.
Мы ніколі такога не рабілі і вельмі хвалюемся, але адчуваем, што гэта дарослы і важны крок для нас. Будзем неверагодна ўдзячныя за вашую падтрымку! ўсіх абдымаем (калі можна:)
Kliknij tutaj, aby odebrać Sponsorowane Ogłoszenie.
Kategoria
Skontaktuj się z firmę
Strona Internetowa
Adres
Grochowska 282
Warsaw