ByMapka

ByMapka

Udostępnij

05/03/2025

Што такое ByMapka?

BYMAPKA — гэта інтэрактыўная мапа, якая дапамагае знаходзіць паслугі ад беларусаў па
ўсім свеце. Мы імкнемся аб’яднаць людзей і бізнесы,якія маюць беларускія карані, і
спрасціць пошук правераных паслуг.

Як гэта працуе?

Беларусы адзначаюць свае бізнесы на мапе, распавядаюць пра свае паслугі і
запрашаюць кліентаў.
Гэта самыя розныя паслугі- ад б'юці-сферы і медыцыны, да аўтасэрвісаў і перакладаў.

Чаму гэта важна?

BYMAPKA дапамагае не толькі знаходзіць патрэбныя паслугі, але і падтрымліваць
беларускі бізнес за мяжой. Шматлікія прадпрымальнікі прапануюць спецыяльныя зніжкі
для сваіх, ствараючы сувязі ўнутры супольнасці і падтрымліваючы адзін аднаго.

Шукайце паслугі ад беларусаў на сайце bymapka.meі ў дадатку SVAE!

14/02/2025

Каханне, зніжкі, адвакат: што шукаюць у «віртуальнай Беларусі»

Беларусы стварылі шмат бясплатных анлайн-сэрвісаў – ад карты беларускіх бізнесаў да дейтынг-сэрвісу і кансультацый лекараў. Як гэта працуе, даведалася DW.

Чытать:

https://www.dw.com/ru/lubov-skidki-i-sovet-advokata-cto-belorusam-predlagaet-virtualnaa-belarus/a-71524640

11/02/2025

‼️Увага❗️ Шахраі спрабуюць звязацца з вамі‼️

Дарагія карыстальнікі!
Хочам папярэдзіць вас, што па кантактах, якія размешчаны на карце, пачалі дзейнічаць шахраі.

Мы ўжо атрымалі пацверджанне выпадкаў, калі бізнесам, размешчаным на карце, паступаюць прапановы ад нашага імя або імя іншых праектаў, арганізацый і г.д.

Памятайце, што размяшчэнне на карце азначае публікацыю вашых кантактаў, па якіх з вамі могуць звязацца патэнцыйныя кліенты.

Гэтым могуць скарыстацца злачынцы, прадстаўляючыся нашым праектам або любым іншым вядомым праектам, каб прыспаць вашу пільнасць.

Калі ласка, будзьце ўважлівыя і заўсёды звяртайце ўвагу на тое, хто з вамі кантактуе.

Хочам нагадаць, што наш праект кантактуе толькі з нашых афіцыйных каналаў:

✉️ Email: [email protected] або [email protected]
📢 Telegram-канал: t.me/bymapka_new
👤 Telegram-акаўнт: t.me/bymapka_manager

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да нас напрамую.

Каманда ByMapka

30/12/2024

Дарагія сябры!

Мы, каманда Bymapka, хочам павіншаваць вас з надыходзячым Новым годам! ☃️

У гэтым годзе кожны з нас, так ці інакш, прайшоў свой унікальны шлях — і гэты шлях яшчэ больш нас аб’яднаў.

✨ Новы год — гэта час надзей і планаў.

Мы шчыра жадаем вам, каб у 2025 годзе карта вашага жыцця напоўнілася новымі натхняльнымі кропкамі:

- Кропкамі радасці — момантамі шчасця, якія вы будзеце ўспамінаць з усмешкай.
- Кропкамі росту — дасягненнямі, якімі вы будзеце ганарыцца.
- Кропкамі падтрымкі — людзьмі, якія заўсёды побач, дзе б вы ні былі.

Мы верым, што разам з вамі можам зрабіць гэты свет крыху дабрэйшым і больш спагадлівым.
Няхай 2025 год стане годам новых магчымасцяў, адкрыццяў і рэалізацыі мар.

З цеплынёй і натхненнем,
Каманда Bymapka 🌍

Chcesz aby twoja firma była na górze listy Biznes w Warsaw?
Kliknij tutaj, aby odebrać Sponsorowane Ogłoszenie.

Strona Internetowa

Adres


Warsaw

Godziny Otwarcia

Poniedziałek 09:00 - 21:00
Wtorek 09:00 - 21:00
Środa 09:00 - 21:00
Czwartek 09:00 - 21:00
Piątek 09:00 - 21:00
Sobota 09:00 - 17:00