SimpleCraft
10/10/2021
Даўно я нічога не паказвала.
Што ў мяне новага? У мяне цэлы карагод восеньскага лісця.
Лёгкія яркія завушніцы для тых, каму нават у гэтыя апошнія сонечныя дні не хапае фарбаў.
Памёр лісцікаў - 4 і 5 сантыметраў.
Фурнітура металічная, срэбнага колеру.
24/11/2020
Зіма ўсё бліжэй. Яшчэ зусім трошкі -- і трэба будзе ўпрыгожваць елку.
Елачныя цацкі з вышытым арнаментам стануць і яскравым упрыгожваннем вашага дома, і выдатным падарункам для сяброў і блізкіх.
Кожная цацка зроблена з фетру i бавоўны з ручной вышыўкай без клею i металiчная фурнiтуры. У сярэдзiне напаўняльнiк для падушак. Такая цацка бяспечная для маленькiх дзетак i хатнiх жывёл.
Адпраўляю па Беларусi i за мяжу.
Кошт адной цацкі -- 12 рублёў, набор з сямі цацак у кардонная скрынцы -- 70 рублёў (без улiку перасылкi). Набор можна скласці як з розных цацак, так і замовіць з аднолькавым арнаментам.
Click here to claim your Sponsored Listing.
Category
Website
Address
Minsk