Brest Stories Guide

Brest Stories Guide

Share

05/05/2025

Грустный, честный и красивый комментарий от беларуской исследовательницы Tania Arcimovich про проект Brest Stories Guide и аудиоспектакль Brest HERstory.
"У 2017 годзе тэатр “Крылы халопа” (Брэст) распачаў праект Brest Stories Guide - праект падобны да турыстычнага маршрута, што, я памятаю, уводзіла некаторых у зман, але гэта была не экскурсія, а такі сайт спецыфік, які толькі набіраў абароты ў беларускай тэатральнай прасторы. Я тады напісала рэцэнзію для Беларускага журнала, але сайта больш няма, бо ягоны галоўны рэдактар да гэтай пары ў турме... Не буду зараз пра гэта, бо стане невыносна.
Тое што зараз буду пісаць, таксама пра невыноснае.
Першая частка праекта была прысвечана даваеннаму антысемітызму ў Брэсце, а потым Халакосту. Я да гэтай пары памятаю той шпацыр і абмеркаванне. Тады адкрыла для сябе іншую гісторыю Брэста, не толькі таму што гэтыя маршруты. Але вось гэты факт - што наратыў пра Брэсцкую крэпасць перакрыў усё астатняе, быццам акрамя гэтага і не было ніякай іншай гісторыі, справакаваў шмат пытанняў, у тым ліку і да мейсца дзе нарадзілася я.
Я тады напісала: "Уникальность «Brest Stories Guide» в том, что он не просто предлагает поиграть в воображаемое, но обращается к болезненным зонам нашей отсутствующей, «чистой» памяти, когда воображать нужно даже руины. «Практически каждая человеческая вещь движется в забытие, к состоянию руин, — говорит другой историк Роберт Харбисон, — вовлекая наши чувства в размышления о том, где мы себе видим в истории, ранней или поздней, и (в болезненных случаях) наши чувства о том, как мир закончится». Когда проходишь «Brest Stories Guide», в состояние ужаса приводит даже не тот факт, что этого ничего нет, но осознание того, что пустота на глазах становится еще более пустой, как будто цель нашей памяти в самоуничтожении."
І вельмі радасна (дзіўна ў гэтым кантэксце звяртацца да радасці, але гэта такая глыбінная радасць joy, якая пра палітычную эмоцыю). Дык вось, выйшаў нарэшце працяг! Я чула, што тэатр працуе над яшчэ адной маштабнай тэмай, і - яно здарылася. Brest HERstory – дакументальны перфарматыўны шпацыр з фокусам на жаночай гісторыі Брэста ў перыяд Другой сусветнай вайны. Крыніцамі сталі архіўныя матэрыялы і фота, апублікаваныя тэксты і сведчанні, дзённікі і інтэрв'ю жанчын, то бок гэта гісторыя праз досвед і галасы жанчын. Крыніцы неверагодныя! Я шчыра ў захапленні ад здзейсненая працы Aksana Haiko Alina Dzeravianka Святлана Гайдалёнак, бо з крыніцамі, асабліва не-мужчынскімі, у нас бяда, у сэнсе, яны ёсць, але шмат застаецца ў цені, не апублікаванае і таму з адчуваннем, што нічога не была.
Тут пяць радзелаў, пяць гісторый якія складаюцца з шэрагу біяграфій, кожная з якіх прасякнутая болем. Галасы як цвікі ўваходзяць у свядомасць. Асабліва вусцішна становіцца ад пазнавальнасці мінулага, якое больш не ўспрымаецца як мінулае.
Гісторыі тут https://izi.travel/en/ac82-kryly-khalopa-theatre/ru
У гэтым сэнсе калі я пазначаю жанр як перфарматыўны шпацыр, то ў нашым кантэксце гэта адсылае ўжо не да класічнага азначэння жанра. Бо я, як і большасць з нас, не магу фізічна прайсці гэтыя маршруты, толькі ўяўна, і таму гэта пераўтвараецца ў адмысловы ўяўны асабісты перформанс, у якім мінулае сыходзіцца з цяперашнасцю, час сціскаецца... на фота мы, маладыя і прыгожыя, падчас шпацыру ў 2017 годзе. мы ідзем, ідзем наперад дзеючы цяперашнасць. Я веру ва ўяўленне, і таму - трэба працягваць ісці гэты шпацыр.
Крыніца фота і цудоўны рэпартаж праз першую частку тут https://34mag.net/post/brest-stories-guide-nikhto-ne-zabyty"

Want your business to be the top-listed Travel Agency in Brest?
Click here to claim your Sponsored Listing.

Telephone

Address

Brest